Ничога святога

У Гродна па гарачых слядах затрымалі злодзея, які абрабаваў пробашча Францысканскага касцёла. Ён пракраўся ў жыллё і вынес ноўтбук, фотаапарат, магнітафон з акустычнымі калонкамі, а таксама Br6,1 млн. і $280.

Супрацоўнікі батальёна міліцыі Ленінскага раёна затрымалі мужчыну. Злодзеем апынуўся раней судзімы 26-летні жыхар г. Любань Мінскай вобласці. Рэцыдывіст быў адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання.

Па інф. МУС

Оставить комментарий