Вырашаецца лёс палаца-паркавага комплекса Свяцк

СвятскУлады Гарадзенскага раёна выказваюць спадзеў на тое, што ў хуткім часе станоўча вырашыцца лёс палаца-паркавага комплекса Свяцк.

Улады Гарадзенскага раёна выказваюць спадзеў на тое, што ў хуткім часе станоўча вырашыцца лёс палаца-паркавага комплекса Свяцк — помніка архітэктуры канца XVIII-пачатку XIX стагоддзяў.

Ужо дакладна вядома, хто стане будучым гаспадаром Свяцка — аб гэтым Рацыі паведаміла кіраўнік аддзела культуры Гарадзенскага райвыканкама Наталля Рамановіч:

— У гарадзенскі райвыканкам звярнуўся Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з прапановай набыць Свяцк ОАО «Санаторый Азёрны». Адпаведныя дакуманты накіраваныя ў Міністэрства культуры, прэзbдэнту краіны і старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Бягучым часам вывучаецца механізм перадачы палацава-паркавага комплекса Свяцк акцыянернаму таварыству «Санаторый Азёрны» — структурнаму падраздзяленню Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Вядома, што Свяцк будзе перададзены задарма — засталося падрыхтаваць дакуманты дзеля прыняцця заканадаўчага акта.

Оставить комментарий