Уладыка Філарэт стане ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэту

Урачыстая цырымонія надання звання адбудзецца 21 верасня на пашыранным паседжанні Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі выступіць таксама ў гэты дзень перад удзельнікамі паседжання з прамовай на тэму «Аб узросце ў свеце і ў царкве».

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі (па нараджэнні Кірыл Варфаламеявіч Варфаламеяў) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве.

Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1959 г. пастрыгся ў манахі і ўзяў імя Філарэт.

Праваслаўную царкву ў Беларусі ачольвае з 1978 г.

Оставить комментарий