Супольнае пераадоленне цяжкасцяў перакладу

Заўтра ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы распачынаецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Якасць і кваліфікацыя ў вусным і пісьмовым перакладзе”, ініцыятарамі якой выступілі універсітэты – сябры Партнёрства універсітэтаў Балтыйскага мора.

Як паведамілі ў Цэнтры масавых камунікацый купалаўскага унівесітэта, гэта ўжо чацьвёртая канфэрэнцыя лінгвістаў, якая пройдзе цягам двух дзён. У 2006 годзе падобная канферэнцыя адбывалася ў Вільні, у 2007-м – у Таліне, а летась у Калінінградзе. Падрыхтоўкай сёлетняга мерапрыемства займалася кафедра лінгвістыкі і межкультурнай камунікацыі купалаўскага унівескідэту сумесна з Цэнтрам перакладаў Універсітэта гораду Турку ў Фінляндыі. У канферэнцыі маюць прыняць удзел навукоўцы З Беларусі, Літвы, Латвіі, Фінляндыі і Эстоніі.

Партнёрства ўніверсітэтаў Балтыйскага мора заснавана было ў фінляндскім горадзе Турку ў 2000 годзе. Зараз у яго ўваходзіць больш за 40 універсітэтаў з краінаў рэгіёну Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расеі, Фінляндыіі і Эстоніі. Мэта гэтай сябрыны – інтэграцыя адукацыйных працэсаў у рэгіёне ды рэгіянальнага развіцця. У наступным годзе падобную канферэнцыю заплянавана правесці ў Санкт-Пецярбургу.

// Рация

Оставить комментарий