Гародня прыйме міжнародны інвестыцыйны форум

Першы міжнародны інвестыцыйны форум “Гaродня — горад на скрыжаванні граніц” пройдзе з 30 верасня па 2 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гaродзенскім гарвыканкаме.

Форум адбудзецца ў час ХI шматгаліновай выстаўкі-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман-2009″. Арганізатары лічаць, што яго правядзенне будзе садзейнічаць актывізацыі працэсаў супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання, нарошчванню экспартнага і інвестыцыйнага патэнцыялу, заключэнню дагавораў і стварэнню сумесных прадпрыемстваў.

У ходзе форуму пройдзе пленарнае пасяджэнне і кантактна-кааперацыйная біржа. Таксама яго ўдзельнікі змогуць наведаць мерапрыемствы выстаўкі-кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман-2009″.

Цяпер прадаўжаецца збор заявак на ўдзел. У гарвыканкаме паведамілі, што запрашэнні наведаць форум будуць накіраваны і 10 гарадам-пабрацімам Гaродня, паведамляе БЕЛТА.

Оставить комментарий