У старажытным квартале Тызенгауза ў Гродне пасяліўся бусел

Птушка аблюбавала Гарадніцу — квартал, пабудаваны ў XVIII стагоддзі старастам Антоніем Тызенгаўзам.

прыватнасці, бусел з’яўляецца на плошчы Тызенгаўза і ў Швейцарскай даліне, праз якую працякае рэчка Гараднічанка. Тыдзень таму іншы бусел некалькі разоў прылятаў начаваць на балкон шматпавярховага дома, які таксама знаходзіцца ў цэнтры Гродна.

Паводле старшыні рады Гродзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрыя Вінчэўскага, гэтыя птушкі ў сярэдзіне жніўня — пачатку верасня мігруюць да месца зімоўкі, Паўднёвай Афрыкі. Магчыма, ім перашкодзілі моцныя дажджы і навальніцы. Ён адзначыў, што ў Гродне апошнім часам усё часцей можна ўбачыць птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: зімародка, чорнага бусла, белую чаплю.

Оставить комментарий