Золата ў прадуктах харчавання

На пункце мытнага дагляду ”Брузгі” была затрыманая гарадзенка, якая перавозіла з Польшчы ў Беларусь буйную партыю ювелірных вырабаў з золата.
Як паведаміла адказная супрацоўніца гарадзенскай рэгіянальнай мытні Святлана Чарняк, кантрабандыстка перавозіла залатыя вырабы ў торбе разам з прадуктамі харчавання. Сярод асабістых рэчаў у гарадзенкі выяўлена 127 вырабаў з золата (ланцужкі, завушніцы, кольцы) на суму звыш 27 мільёнаў беларускіх рублёў вагой больш за 330 грамаў. Цяпер жанчыну чакае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічын ды канфіскацыя нелегальнага золата.

Дарэчы, спачатку году супрацоўнікамі мытні было складзена 9 пратаколаў за нелегальны перавоз золата і серабра на вагу звыш 40 кілаграмаў.

Оставить комментарий